5 траўня 2024, Нядзеля, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты ў Луганску паранілі вядомага адваката

4
Сепаратысты ў Луганску паранілі вядомага адваката

Луганскія сепаратысты цяжка паранілі прэзідэнта адвакацкай кампаніі "Чудоўскі і партнёры" Ігара Чудоўскага.

Дадзеную інфармацыю Укрінфарм пацвердзіла па тэлефоне яго жонка, адвакат Ірына.

"Куля прайшла праз бок, прабіла лёгкае, грудную клетку і зачапіла шчаку. Муж страціў шмат крыві. Ён праапераваны, яго стан стабільна цяжкі", - удакладніла Ірына.

Паводле яе слоў, 29 красавіка некалькі баевікоў у масках і з аўтаматамі Калашнікава выкралі Ігара Чудоўскага з офіса.

Сепаратысты пасадзілі яго за руль яго ж машыны і пад прыцэлам аўтаматаў павезлі ў абласную тэлерадыёкампанію. Па папярэдніх дадзеных, яны хацелі прымусіць Чудоўскага правесці з імі прэс-канферэнцыю, аднак ён адмовіўся і паспрабаваў выскачыць з машыны. Баевікі ўжылі зброю.

На пытанне Ірыны "Навошта трэба было страляць у бяззбройнага чалавека", адзін з баевікоў сказаў: "А чаго ён тузаўся?".

Чудоўскі - актыўны прыхільнік еўраінтэграцыі Украіны, уваходзіць у лік членаў "Савета грамадскага кантролю над дзейнасцю праваахоўных органаў Луганскай вобласці".

Спецыялісты кампаніі займаліся юрыдычным суправаджэннем і кансультаваннем прадпрымальнікаў, якія вядуць бізнес з краінамі ЕЗ у рамках Пагаднення аб асацыяцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках