5 траўня 2024, Нядзеля, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ затрымалі беларускага крымінальнага аўтарытэта Муму

19
У РФ затрымалі беларускага крымінальнага аўтарытэта Муму

Вырашаецца пытанне аб дэпартацыі затрыманага ў Беларусь.

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку МУС Расеі ва ўзаемадзеянні з калегамі са Свярдлоўскай вобласці, міграцыйнай службы РФ, супрацоўнікамі МУС Беларусі пры падтрымцы байцоў спецназа расейскай міліцыі затрыманы 40-гадовы беларускі грамадзянін, так званы злодзей у законе, які мае крымінальныя мянушкі Алег Слуцкі і Муму (Алег Герасімовіч), паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу галоўнага ўпраўлення МУС Расеі па Свярдлоўскай вобласці.

Па звестках супрацоўнікаў аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю абласнога паліцэйскага глаўка, дадзены грамадзянін прыбыў у Свярдлоўскую вобласць каля двух месяцаў таму на аўтамабілі. Ён не меў законнай магчымасці скарыстацца авія- і чыгуначным транспартам - раней быў дэпартаваны за межы Расеі з адзнакай аб непажаданасці знаходжання на працягу пяці гадоў, да верасня 2016 года.

Слуцкі-Герасімовіч прыехаў у Расею, каб асабіста прысутнічаць пры перадзеле сфер крымінальнага ўплыву пасля смерці Цімура Мірзоева па мянушцы Цімур Свярдлоўскі. Чакаючы "партнёраў па перамовах", Муму знаходзіўся 28 красавіка ў 14.00 у кавярні "Ніка" на трасе Екацярынбург - Каменск-Уральскі, дзе і быў затрыманы.

Прэс-служба адзначае, што ў крымінальным свеце Слуцкі лічыцца стаўленікам злачыннай групоўкі, якая знаходзіцца ў проціборстве з "кланам" памерлых Аслана Усаяна і Цімура Мірзоева. Муму спрабаваў "замацавацца" ў Свярдлоўскай вобласці з красавіка 2013 года.

Як адзначыў начальнік АБАП ГУ МУС Расеі па Свярдлоўскай вобласці падпалкоўнік паліцыі Канстанцін Строганаў, органы ўнутраных спраў і надалей будуць супрацьстаяць спробам крымінальных лідараў устанавіць свае парадкі ў рэгіёне. Праца па дэкрыміналізацыі Сярэдняга Урала працягваецца.

У цяперашні час вырашаецца пытанне аб дэпартацыі затрыманага ў Беларусь.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках