5 траўня 2024, Нядзеля, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест Керчанскага моста хочуць пабудаваць канатную дарогу

51
Замест Керчанскага моста хочуць пабудаваць канатную дарогу

Расейскія эксперты выступілі з шэрагам прапаноў, якія тычацца будаўніцтва моста праз Керчанскі праліў.

Прапанавана, напрыклад, стварыць падвесную канатную дарогу, мост з намытым праз Керчанскі праліў штучным востравам або мегалітічнае збудаванне.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах пасяджэння экспертнага савета пры навукова-тэхнічным савеце дзяржаўнай кампаніі "Аўтадор", перадае ІТАР-ТАСС.

Усяго на 18 красавіка ад расейцаў паступіла 27 зваротаў, якія тычацца выбару трасы, тыпаў транспартнага пераходу і тэхналогій будаўніцтва, вынікае з матэрыялаў ДК "Аўтадор".

Па выніках пасяджэння экспертнага савета прынятае рашэнне "рэкамендаваць ААТ "Гіпратрансмост" улічыць прапановы грамадзян у зваротах у дзяржкампанію "Аўтадор" пры выкананні інжынерных пошукаў і распрацоўцы тэхніка-эканамічнага абгрунтавання па аб'екце "Будаўніцтва транспартнага пераходу праз Керчанскі праліў".

Раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін паставіў задачу пабудаваць Керчанскі мост у двух варыянтах - аўтамабільным і чыгуначным.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках