5 траўня 2024, Нядзеля, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады больш не кантралююць сітуацыю ў Данбасе

42
Улады больш не кантралююць сітуацыю ў Данбасе

У гэтым гэтым прызнаўся в.а. прэзідэнта Украіны.

Цэнтральная ўлада не кантралюе сітуацыю ва ўсходняй Украіне. Пра гэта на нарадзе з губернатарамі ў Кіеве заявіў в.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў.

"Улада не кантралюе сітуацыю... Я хачу сказаць сумленна. Сёння сілавыя структуры не ў стане ўзяць пад кантроль сітуацыю ў Данецкай і Луганскай абласцях", - цытуе Турчынава ЛІГАБізнесІнформ.

Паводле яго слоў, спробы дэстабілізаваць сітуацыю зафіксаваныя таксама ў шэрагу іншых рэгіёнаў - у прыватнасці, у Харкаўскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай, Адэскай, Нікалаеўскай, Запарожскай абласцях.

Турчынаў дадаў, што часу няма, і цяпер галоўная задача праваахоўных органаў - не дапусціць распаўсюджвання тэрарыстычнай пагрозы на гэтыя рэгіёны. Паводле яго слоў, новага піку правакацый улада чакае на травеньскія святы.

Нагадаем, учора, 29 красавіка, Турчынаў запатрабаваў звольніць з займаных пасадаў кіраўнікоў абласных упраўленняў МУС Луганскай і Данецкай абласцей.

"Будуць звольненыя ўсе прадстаўнікі сілавых структур на месцах, якія не здольныя выконваць свае прафесійныя абавязкі. Тыя так званыя "праваахоўнікі", якія здрадзілі Украіне і пачалі супрацоўнічаць з тэрарыстамі, будуць адказваць перад законам", - паабяцаў Турчынаў.

Заява была выкліканая актывізацыяй сепаратыстаў у Луганскай вобласці, якія пачалі захопліваць адміністрацыйныя будынкі. У прыватнасці, учора сепаратысты ўзялі штурмам будынак абласнога глаўка пракуратуры і будынак абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Таксама сепаратысты спрабавалі штурмаваць будынак абласнога ўпраўлення МУС.

В.а. кіраўніка дзяржавы таксама мае намер правесці пасяджэнне Вярхоўнай Рады 6 траўня, на якім будуць заслуханыя прадстаўнікі Мінабароны, МУС і СБУ.

У цяперашні час ва Украіне праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя пры ўдзеле Узброеных Сіл.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках