3 траўня 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Russia Unites»: 9 траўня ў Менску збярэцца «выключна інтэлігентная» публіка з Расеі

74
«Russia Unites»: 9 траўня ў Менску збярэцца «выключна інтэлігентная» публіка з Расеі

29 красавіка ў СМІ з'явілася інфармацыя пра тое, што 9 траўня ў Менску расейскія хакейныя заўзятары маюць намер правесці Рускі марш.

У прыватнасці, як паведаміў 28 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу прэзідэнт Клуба заўзятараў Russia Unites Эдуард Латыпаў, расейцы, якія прыбылі ў Менск, маюць намер прайсці арганізаванай калонай па горадзе і ўзяць удзел у запланаваных мясцовымі ўладамі мерапрыемствах.

«Адкрыццё чэмпіянату свету ў гэтым годзе трапляе на 9 траўня. Традыцыйна мы ладзім мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Як раз 9 траўня плануем арганізаваць калону расейскіх заўзятараў і паўдзельнічаць у мерапрыемствах у Менску. Зараз вядзем перамовы з гэтай нагоды з амбасадай Расеі ў Беларусі і з Менгарвыканкамам, які займаецца арганізацыяй чэмпіянату свету», - распавёў Латыпаў.

«Вельмі шкада, што некаторыя СМІ, пагнаўшыся за гучнымі навінавымі загалоўкамі, паведамілі пра нейкі «Рускі марш» у Менску, у выніку чаго многія прадставілі сабе жахлівую карціну, як натоўп рускіх нацыяналістаў ідзе па сталіцы Беларусі, размахваючы імперыялістычнымі сцягамі і выкрыкваючы крычалкі «Слава Расеі», - адзначыў Эдуард Латыпаў у спецыяльным каментары.

Паводле яго слоў, «ніякага «Рускага маршу» Клуб заўзятараў Russia Unites арганізоўваць не плануе. Але ў нас сапраўды ёсць дамоўленасць з уладамі Менска аб тым, што расейскія заўзятары возьмуць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі».

Эдуард Латыпаў адзначыў, што «9 траўня - свята, якое аднолькава дарагое жыхарам Расеі, Беларусі і ўсіх краін, якія былі ўцягнутыя ў жахлівыя падзеі сярэдзіны мінулага стагоддзя. І мы ні ў якім разе не збіраемся перабольшваць або прымяншаць заслугі кожнага народа ў гэтай агульнай Перамозе».

«Для ўсіх грамадзян Расеі свяшчэнны абавязак - 9 траўня аддаць даніну памяці і павагі подзвігу савецкіх салдат. І цалкам лагічна, што, апынуўшыся ў іншай краіне, расейскія заўзятары таксама захочуць ускласці вянкі да помнікаў героям. Тым больш што ў Беларусі, як і ў Расеі, Дзень Перамогі - дзяржаўнае свята. Наша ідэя - сабраць расейскіх заўзятараў разам, каб цэнтралізавана ўзяць удзел у тых мерапрыемствах, якія запланаваныя беларускімі ўладамі», - растлумачыў Эдуард Латыпаў.

Прэзідэнт Клуба заўзятараў RU падкрэсліў, што «ў Менск з Расеі збіраецца выключна інтэлігентная публіка. Многія едуць сем'ямі». Акрамя таго, «Клуб заўзятараў зборнай Расеі Russia Unites - праект грамадскі, створаны для заўзятараў самімі заўзятарамі. Мы не вызнаем ніякіх палітычных, нацыяналістычных і іншых дыскрымінуючых ідэй, а таксама незалежныя ад якіх-небудзь дзяржаўных структур».

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках