5 траўня 2024, Нядзеля, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын галоўнакамандуючага УПА: Мы разарвем Расею знутры

28
Сын галоўнакамандуючага УПА: Мы разарвем Расею знутры

Калі расейскія войскі ўступяць на кантынентальную Украіну, то атрымаюць «новую чачэнскую», яшчэ страшней папярэдняй.

Ва Украіне 45-мільённае насельніцтва з гістарычнай памяццю аб вядзенні партызанскіх войнаў. Пра гэта gordonua.com заявіў дысідэнт, які адсядзеў 31 год у савецкіх лагерах, сын галоўнакамандуючага Украінскай паўстанскай арміі (УПА) Рамана Шухевіча, кіраўнік УНА-УНСА Юрый Шухевіч.

Кіраўнік арганізацыі падкрэслівае: калі расейскія войскі ўступяць на кантынентальную Украіну, то атрымаюць новую чачэнскую, яшчэ страшней папярэдняй, бо ў краіне 45 мільёнаў насельніцтва з гістарычнай памяццю аб вядзенні партызанскіх войнаў.

«Народу трэба рыхтавацца да зусім іншай барацьбы. Калі Расея ступіць ва Украіну, атрымае новую Чачню, значна больш страшную, таму што тут амаль 45 мільёнаў чалавек. Украіна мае вопыт падпольнай і партызанскай барацьбы. Гэта стане дэтанатарам, мы разарвем Расейскую Федэрацыю знутры», - перакананы Шухевіч.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках