5 траўня 2024, Нядзеля, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацькоў школы ў Круглым просяць «скінуцца» на музей

17

Школьнікаў, чые бацькі адмовіліся ўнесці грошы, падвяргаюць пераследу.

Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org, які даслаў у рэдакцыю копію ліста, у якім змяшчаецца просьба прафінансаваць стварэнне гісторыка-краязнаўчага музея ў школе № 1 пасёлка Круглае ў Магілёўскай вобласці. Бацькоў просяць перавесці для гэтага 100 тысяч рублёў. У лісце пазначаныя банкаўскія рэквізіты і просьба зрабіць перавод да 10 траўня. Ён падпісаны дырэктарам школы А.М.Бялянкіным і старшынёй апякунскай рады А.Н.Рагаўніцкім.

«Вельмі многім бацькам гэта не даспадобы, але калі за сваё дзіця бацька не ўнёс грошы, пачынаюцца ўсялякія пераследы вучняў з боку настаўнікаў з маўклівага адабрэння дырэктара. Гэта нахабства вышэйшай катэгорыі. І такія паборы паўсюдныя: дні нараджэння настаўнікаў, рамонт класаў і гэтак далей», - паведаміў чытач.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках