5 траўня 2024, Нядзеля, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Адток капіталу з Расеі ў 2014 годзе складзе $100 мільярдаў

6
МВФ: Адток капіталу з Расеі ў 2014 годзе складзе $100 мільярдаў

Міжнародны валютны фонд панізіў прагнозы эканамічнага росту для Расеі ў гэтым годзе.

Па разліках міжнароднай арганізацыі, адток капіталу з краіны ў гэтым годзе складзе 100 мільярдаў даляраў. Пра гэта ў сераду, 30 красавіка паведаміў кіраўнік місіі фонду ў Расеі Антоніа Спілімберга, перадае «Голос Америки».

У размове з журналістамі ён сказаў, што міжнародныя санкцыі, уведзеныя супраць Масквы ў сувязі з крызісам ва Украіне, негатыўна адбіваюцца на расейскай эканоміцы і пагражаюць інвестыцыям.

Ён дадаў, што маюцца і іншыя рызыкі, якія адбіліся на прагнозах па росце эканомікі краіны ў 2014 годзе, і МВФ прагназуе рост у 1 адсотак у 2015 годзе.

МВФ лічыць, што Расея «ўступіла ў стадыю рэцэсіі», сказаў Спілімберга. Пра гэта раней заяўлялі і прадстаўнікі міжнародных рэйтынгавых агенцтваў. Яшчэ ў сакавіку агенцтва Moody's паказвала, што ў 2014 годзе расейскі ВУП можа скараціцца прыблізна на 1%, паколькі назіральная ў апошні час валацільнасць фінансавых рынкаў узмацняе запаволенне тэмпаў эканамічнага росту, якое пачалося ў 2011 годзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках