5 траўня 2024, Нядзеля, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва ўкраінскай «Альфы» адхілена за сабатаж

14
Кіраўніцтва ўкраінскай «Альфы» адхілена за сабатаж

Генпракуратура Украіны праводзіць расследаванне ў дачыненні да кіраўніцтва спецпадраздзялення «Альфа» за невыкананне загаду.

Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта краіны Сяргей Пашынскі, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«На сённяшні дзень Генеральная пракуратура ўзбудзіла тры крымінальныя справы ў дачыненні да камандзіраў падраздзяленняў, якія ва ўмовах баявога загаду адмовіліся выконваць гэты загад. Кіраўніцтва спецпадраздзялення «Альфа» цалкам адхілена за невыкананне баявога загаду. Па іх праводзяцца службовыя расследаванні», - сказаў ён брыфінгу ў Кіеве ў сераду.

У сераду на нарадзе з кіраўнікамі абласных дзяржаўных адміністрацый спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў прызнаў, што сілавікі ў Данецкай і Луганскай абласцях не здольныя выконваць свае абавязкі, а некаторыя падраздзяленні супрацоўнічаюць з тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Спікер парламента адзначыў, што ў Данецку і Луганску ўжо прызначаныяя новыя кіраўнікі СБУ. Праведзена поўная замена кіраўніцтва спецпадраздзялення «Альфа».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках