5 траўня 2024, Нядзеля, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Кулакоў пакідае ніжагародскае «Тарпеда»

1
Беларус Кулакоў пакідае ніжагародскае «Тарпеда»

Беларускі форвард сыходзіць з расейскага хакейнага клуба з-за заканчэння тэрміну кантракта.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце ніжагародскага «Тарпеда».

«30 красавіка мінаюць тэрміны кантрактаў у шэрагу гульцоў хакейнага клуба. У сувязі з гэтым, ніжагародскую каманду пакідаюць Рыгор Мішчанка, Крыс Каланас, Раман Людучын, Яўген Скачкоў, Дзяніс Паршын і Аляксандр Кулакоў», - гаворыцца ў паведамленні.

Клуб падзякаваў хакеістам за гульню ў складзе каманды і пажадаў поспехаў у далейшай кар'еры.

Гулец зборнай Беларусі Аляксандр Кулакоў працягнуў кар'еру ў ніжагародскім «Тарпеда» ў траўні мінулага года. Да гэтага ён выступаў за менскае «Дынама».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках