3 траўня 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бронетэхніка і верталёты Расеі перамяшчаюцца ля мяжы Украіны

3
Бронетэхніка і верталёты Расеі перамяшчаюцца ля мяжы Украіны

Памежнікі адсочваюць рух ваеннай тэхнікі і верталётаў РФ.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службы, паблізу дзяржаўнай мяжы заўважаныя перамяшчэнні расейскай бронетэхнікі, а верталёты адстрэльваюць цеплавыя ракеты. Пра гэта паведамляюць у антытэрарыстычным цэнтры СБУ, у сераду, 30 красавіка, піша «Корреспондент».

«На працягу 28 і 29 красавіка працягваліся вучэнні падраздзяленняў УС РФ каля мяжы, назіралася перасоўванне авіяцыі і тэхнікі. У зоне візуальнай бачнасці памежнікі адсочвалі рух ваенных верталётаў, якія ажыццяўлялі адстрэл цеплавых ракет, перасоўванне ваенных аўтамабіляў і бранятанкавай тэхнікі», - адзначылі ў АТЦ.

Па дадзеных цэнтра абстаноўка на дзяржаўнай мяжы застаецца стабільна складанай.

«Памежнікі працягваюць актыўныя дзеянні па ўсебаковаму забеспячэнню кантраляванай сітуацыі на мяжы», - дадалі ў АТЦ.

Нагадаем, 24 красавіка міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што з-за абвастрэння сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны пачаліся вучэнні расейскіх войскаў у Растоўскай вобласці каля мяжы Украіны. Але 28 красавіка вучэнні згарнулі, вайскоўцы вярнуліся ў месцы пастаяннай дыслакацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках