5 траўня 2024, Нядзеля, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ зняпраўдзіла звальненне кіраўніцтва «Альфы»

2
СБУ зняпраўдзіла звальненне кіраўніцтва «Альфы»

Інфармацыя, агучаная сёння в.а. кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны не адпавядае рэчаіснасці.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-цэнтры СБУ.

«Інфармацыя аб змене кіраўніцтва «Альфы» нібыта з прычыны адмовы выконваць баявыя загады не адпавядае рэчаіснасці», - паведамілі ў прэс-цэнтры і адзначылі, што на сённяшні дзень камандзірам «Альфы» застаецца Генадзь Кузняцоў, які быў паранены ў выніку расстрэлу аўтамабіляў байцоў «Альфы» пад Славянскам. «Ён цяпер знаходзіцца на лістку непрацаздольнасці, а в.а. камандзіра «Альфы» з'яўляецца Юрый Супрун», - адзначылі ў СБУ.

Цяпер у «Альфе» праходзіць ратацыя ў частцы каманднага складу, якая праводзілася і праводзіцца ўвесь час. «Альфа» заўсёды гатовая выконваць загады ў рамках антытэрарыстычных аперацый», - падкрэслілі ў СБУ.

Нагадаем, сёння, 30 красавіка, выканаўца абавязкаў кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі заявіў, што супраць камандзіраў сілавых падраздзяленняў адкрытыя крымінальныя справы за адмову распачаць агонь у час антытэрарыстычнай аперацыі, кіраўнікі спецпадраздзялення СБУ «Альфа» адхіленыя. Ён паведаміў, што на сённяшні дзень Генпракуратурай распачаты тры крымінальныя справы ў дачыненні да камандзіраў падраздзяленняў, якія ва ўмовах АТА адмовіліся выконваць загады. Са словах Пашынскага, кіраўніцтва спецпадраздзялення СБУ «Альфа» поўнасцю адхілена за невыкананне баявога загаду, і ў дачыненні да іх праводзіцца службовае расследаванне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках