5 траўня 2024, Нядзеля, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі штурмуюць стадыён «Шахцёр» у Данецку

5
Баевікі штурмуюць стадыён «Шахцёр» у Данецку

Спартыўны аб'ект знаходзіцца на тэрыторыі парку, дзе сёння павінен быў адбудуцца мітынг-канцэрт у падтрымку адзінства Украіны.

Пра гэта паведамляе партал «Навіны Данбаса».

Дзесяткі прарасейскіх баевікоў спрабуюць прайсці на тэрыторыю стадыёна. Яны, як піша выданне, апранутыя ў «цывільнае». На руках у захопнікаў павязаныя георгіеўскія стужачкі, у некаторых - павязкі са сцягам самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Нагадаем, 29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыёцэнтр горада.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках