5 траўня 2024, Нядзеля, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр актор Боб Хоскінс

5
Памёр актор Боб Хоскінс

Брытанскі актор Боб Хоскінс памёр ва ўзросце 71 года.

Пра гэта ў сераду, 30 красавіка, паведамляе BBC. Cа слоў ягонага агента, смерць наступіла мінулай ноччу ў выніку наступстваў пнеўманіі.

У 2012 годзе брытанскі актор абвясціў аб заканчэнні акторскай кар'еры ў сувязі з хваробай Паркінсона, дыягнаставанай у яго годам раней.

Боб Хоскінс пачаў здымацца ў 1970-х гадах. Найбольшую вядомасць ён набыў дзякуючы ролям у фільмах «Хто падставіў пад абух труса Роджэра» (Who Framed Roger Rabbit) і «Мона Ліза» (Mona Lisa), за якую атрымаў «Залаты Глобус», BAFTA і «Залатую пальмавую галінку» Канскага фестывалю, а таксама быў намінаваны на Оскар. За сваю кар'еру Хоскінс зняўся больш чым у 50 стужках і праславіўся, у першую чаргу, дзякуючы ролям кокні, псіхапатаў і гангстэраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках