5 траўня 2024, Нядзеля, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала арганізатараў пагромаў у Харкаве

6
Міліцыя затрымала арганізатараў пагромаў у Харкаве

Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Праваахоўнікі затрымалі дваіх арганізатараў масавых беспарадкаў у Харкаве, якія каардынавалі свае дзеянні за межамі Украіны, паведамляе прэс-служба МУС.

"Работнікі ГУМВД Украіны ў Харкаўскай вобласці затрымалі Юрыя Апухціна і Спартака Галавачова. Праваахоўнікі ўстанавілі, што мужчыны каардынавалі свае дзеянні за межамі Украіны, пасля чаго арганізоўвалі масавыя беспарадкі і правапарушэнні ў Харкаве", - гаворыцца ў паведамленні.

Затрыманым паведамлена аб падазрэнні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт.294 (масавыя беспарадкі) Крымінальнага кодэкса Украіны. Максімальнае прадугледжанае гэтым артыкулам пакаранне - пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў. Цяпер разглядаецца пытанне аб абранні ім меры стрымання.

Раней міліцыя Харкава за масавыя правапарушэнні затрымала 13 чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках