5 траўня 2024, Нядзеля, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя ўчынілі бойку ля будынка Кабінета міністраў Украіны (Відэа)

4

На першым паверсе будынка ўрада выбітыя шыбы.

Каля будынка Кабінета Міністра адбылася бойка паміж невядомымі, якія прыйшлі ў нецвярозым стане, і прадстаўнікамі Нацгвардыі, паведамляе Громадське ТБ.

Цяпер на месцы знаходзяцца самаабаронцы, якія называюць сябе 4-й казацкай сотняй і запэўніваюць, што прыйшлі падтрымаць студэнтаў, якія кантактавалі з міністрам адукацыі Сяргеем Квітам. Пакуль міністр не выходзіў да студэнтаў, сотнікі спрабавалі штурмаваць будынак. Таму ўзнікла бойка з Нацгвардыяй, адзначаецца ў паведамленні.

На першым паверсе Кабінета Міністраў выбітыя шыбы. Самаабаронцы сцвярджаюць, што шыбіны разбілі не яны, а «самаабвешчаныя чорныя сотнікі-правакатары», якія наладзілі аплачаную акцыю.

У Марыінскім парку непадалёк сабраліся невядомыя маладзёны спартовага целаскладу, падкрэслілі ў паведамленні.

Нагадаем, учора ў цэнтры Кіева таксама адбылася вялікая бойка з ужываннем стралковай зброі. Некалькі чалавек атрымалі раны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках