5 траўня 2024, Нядзеля, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вера Фарміга пра Пуціна: Не чапай, а то будзе смярдзець

4

Галівудская зорка ў праграме на амерыканскай тэлевізіі выказала сваё стаўленне да сітуацыі ва Украіне.

Словы Веры Фарміга падае медыяпартал украінскай дыяспары VIDIA.

"Мне не падабаецца тое, што адбываецца ва Украіне. Я не веру ў тыя гісторыі, што ўсё гэта - дзеля міру. Там узброеныя жаўнеры, якія, фактычна, адбіраюць зямлі. І гэта ненармальна", - сказала акторка.

Адказваючы на рэпліку вядоўцы Дэвіда Летэрмэна аб тым, што прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін скраў у расейскага народа 70 мільярдаў даляраў, Фарміга сказала: "Ва ўкраінскай мове ёсць шмат прымавак, у прыватнасці, "Не чапай гаўно - не будзе смярдзець".

"Мы бачым гэтую сітуацыю так, быццам гэты канфлікт аддалены, але гэта не так. У кожны момант адзін з яго ключавых гульцоў можа зрабіць вельмі небяспечны крок у гэтай гульні, і гэта зменіць свет, у якім мы звыклі жыць", - сказала акторка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках