5 траўня 2024, Нядзеля, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Славянску займаюцца рэкетам і крадуць дарагія аўто

13
Тэрарысты ў Славянску займаюцца рэкетам і крадуць дарагія аўто

Узброеныя баевікі захапілі мясцовы рынак і патрабуюць ад малога бізнэсу плату за арэнду гандлёвых месцаў.

Са слоў відавочцы - прадпрымальніка са Славянска, узброеныя баевікі ў зялёнай форме з'явіліся на рынку сёння ў першай палове дня. Гандляры з меркаванняў бяспекі спынілі гандаль і сышлі з рынку. Нападнікі ў гэты час вынеслі з памяшкання адміністрацыі офісную тэхніку і скрынкі з дакументацыяй. Пра гэта ТСН распавялі мясцовыя прадпрымальнікі і жыхары.

Пазней баевікі так званай «Данецкай рэспублікі» абвясцілі прадпрымальнікам, што цяпер яны кантралююць рынак. Таму цяпер яны хочуць, каб малы бізнэс плаціў арэндную плату за гандлёвае месца сепаратыстам і прыносіў грошы ў захоплены будынак СБУ.

Пры гэтым прадпрымальнікам паабяцалі знізіць кошт арэнды. Прадпрымальнікі кажуць, што галоўны «акцыянер» рынка - брат былога дэпутата гарсавета ад Партыі рэгіёнаў Аляксандр Шуткевіч.

Жыхары Славянска таксама распавядаюць, што баевікі захапілі аўтамабільныя запраўкі «АВІАС». «Бензіну там няма, затое ёсць маёмасць», - распавялі відавочцы.

Акрамя таго, у Славянску ўзброеныя людзі пачалі адбіраць у людзей дарагія аўтамабілі.

«Надоечы ў мясцовай прадпрымальніцы быў экспрапрыяваны дарагі аўтамабіль маркі Jaguar, які сёння стаяў за будынкам выканкама са знятымі нумарамі», - распавяла адна з прадпрымальніц Славянска.

«Уладальнікі дарагіх аўто хаваюць сваю маёмасць і спрабуюць перасоўвацца на больш сціплым транспарце. Многія выехалі за межы Данбаса», - дадала яна.

Жыхары Славянска кажуць, што сепаратысты адхрышчваюцца ад захопу дарагіх аўтамабіляў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках