5 траўня 2024, Нядзеля, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 баевікоў захапілі і абрабавалі банк у Данецку

11
30 баевікоў захапілі і абрабавалі банк у Данецку

У Данецку блізу 30 узброеных тэрарыстаў абрабавалі банк.

Двое супрацоўнікаў банка былі захопленыя ў закладнікі. Дзякуючы прафесійным дзеянням групы хуткага рэагавання, у склад якой увайшлі супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы Нацгвардыі, было затрымана 7 чальцоў банды, паведамляе прэс-служба МУС.

У іх канфіскавана 2 аўтаматы Калашнікава, карабін і 2 пісталеты. Вядуцца пошукі астатніх зламыснікаў.

Нагадаем, шэраг адміністрацыйных будынкаў у Данецку ўжо захопленыя сепаратыстамі і расейскімі дыверсантамі. Сярод іх - райсаветы горада і абласная тэлекампанія.

29 красавіка яны захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыёцэнтр горада.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках