5 траўня 2024, Нядзеля, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

S&P панізіла рэйтынгі аддзяленняў замежных банкаў у РФ

S&P панізіла рэйтынгі аддзяленняў замежных банкаў у РФ

Міжнароднае агенцтва S&P панізіла доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі расейскіх філій шэрагу банкаў.

Сярод іх - UniCredit, BNP Paribas, Sumitomo Mitsui, Гандлёва-прамысловы банк Кітая, Райфайзэнбанк, Bank of Tokyo Mitsubishi UFJ. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваных 30 красавіка матэрыялах агенцтва. Рэйтынгі для ўсіх фінарганізацый зніжаныя да ўзроўню BBB- з адзнакі BBB. Прагноз для іх выстаўлены "негатыўны", гэта значыць S&P не выключае далейшага паніжэння рэйтынгаў, піша РБК.

Згодна з метадалогіяй агенцтваў, адзнака BBB- толькі на адну прыступку перавышае "смеццевую", або спекуляцыйную, катэгорыю. Яна пачынаецца з рэйтынгу BB+.

У S&P патлумачылі зніжэнне рэйтынгаў "дачок" замежных банкаў у Расеі зніжэннем суверэннага крэдытнага рэйтынгу краіны 25 красавіка. Тады рэйтынг быў таксама паніжаны з ўзроўню BBB да адзнакі BBB- з "негатыўным" прагнозам. S&P адзначыла, што расейскія філіі замежных фінарганізацый дзейнічаюць збольшага на мясцовым рынку, што робіць іх неабароненымі перад зменлівымі варункамі вядзення бізнэсу ў краіне.

Істотны адток капіталу з Расеі, які быў адным з чыннікаў паніжэння суверэннага крэдытнага рэйтынгу, можа адбіцца і на доступе замежных банкаў да капіталу на расейскім рынку. На ацэнку S&P паўплывалі запаволенне эканамічнага росту ў краіне і павелічэнне беспрацоўя. На думку спецыялістаў, гэткія тэндэнцыі паменшаць магчымасці для інвеставання ўнутры Расеі.

Нягледзячы на гэта, у S&P не сумняваюцца, што ў выпадку патрэбы матчыны структуры дапамогуць сваім расейскім філіям з ліквіднасцю.

Пры гэтым рэйтынгі расейскіх філій UniCredit, BNP Paribas, Sumitomo Mitsui, Гандлёва-прамысловага банка Кітая, Райфайзэнбанка, Bank of Tokyo Mitsubishi UFJ могуць быць зніжаныя ў выпадку паніжэння суверэннага крэдытнага рэйтынгу Расеі.

Напярэдадні S&P панізіла рэйтынгі банка "ВТБ", падкантрольнага яму Банка Масквы ды іншых даччыных структур групы. Іх новы рэйтынг супадае з суверэнным крэдытным рэйтынгам Расеі. Падставай для набліжэння рэйтынгу ВТБ да "смеццевага" ўзроўню стала прыналежнасць арганізацыі дзяржаве. Урад Расеі кантралюе 60,9 % акцый банка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках