5 траўня 2024, Нядзеля, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская медсястра змяшчала ў Instagram фота з аперацыйнага пакоя

28

Фатаграфія жанчыны падчас родаў была зробленая яшчэ ў снежні летась.

Але толькі ўчора на яе звярнулі ўвагу ў Twitter. Здымкі маглі быць зробленыя ў адной з менскіх лякарняў медработнікам. На гэты момант рахунак аўтара здымкаў @tanyamytanya у Instagram выдалены, аднак скрыншоты абсалютна недарэчных фатаграфій ужо растыражавалі, і іх можна знайсці ў інтэрнэце, піша TJournal.

Сярод мноства Сэлфі ды іншых фатаграфій дзяўчыны-аўтаркі здымкаў былі некалькі, зробленых з аперацыйнага пакоя. Акрамя парадзіхі, у Instagram трапілі дзве пацыенткі - ім рабілі аперацыю «жаночай часткі» - і яшчэ аднаго пацыента - яго рыхтавалі да ампутацыі нагі, піша onliner.by.

У камэнтарах да здымкаў аўтарцы паведамлялі аб недапушчальнасці фатаграфій і задавалі адпаведныя пытанні. Але, мяркуючы з адказаў, дзяўчына нічога ганебнага ў гэтым не бачыла. Аднак пасля таго, як гісторыя атрымала розгалас, паспяшалася выдаліць здымкі.

Незразумела пакуль, якое дачыненне дзяўчына мае да медустановы, шыльда якой таксама трапіла ў ейны рахунак на Instagram. На гэты момант атрымаць камэнтары ў кампетэнтных прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя не выпадае.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках