5 траўня 2024, Нядзеля, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і ЕЗ рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расеі

5
ЗША і ЕЗ рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расеі

ЗША прапаноўваюць Еўропе разгледзець увядзенне абмежаванняў супраць больш шырокага кола расейцаў.

Аб гэтым сказала ў інтэрв'ю іспанскай тэлевізіі памочніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд, паведамляе «Укрінформ».

«ЗША і Еўропа разам падтрымліваюць Украіну, але таксама гарантуюць: калі Расея не зменіць курс, калі яна працягне дэстабілізацыю Украіны і будзе спрабаваць выкрасці ў украінскага народа свабодны выбар, яна заплаціць за свае дзеянні, гэта прычыніцца да новых санкцый», - адзначыла Нуланд.

Яна ўдакладніла, што на гэтым этапе ЗША прапаноўваюць Еўропе разгледзець увядзенне абмежаванняў супраць больш шырокага кола расейцаў.

«Акрамя таго, па абодва бакі Атлантыкі мы разглядаем санкцыі супраць асобных сэктараў расейскай эканомікі і мяркуем, што можам зрабіць гэта хутчэй з дапамогай скальпеля, чым молата», - адзначыла прадстаўніца Дзярждэпу.

Нуланд згадала таксама пра вайсковыя прэвентыўныя захады, якія забяспечвае NATO ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з мэтай узмацнення бяспекі.

«Наша ўласная прастора, тэрыторыя NATO, недатыкальная, і мы будзем абараняць яе. Менавіта таму мы разгарнулі на зямлі, на моры, у паветры больш сіл, каб супакоіць нашых хаўруснікаў з NATO, якія знаходзяцца блізка да Расеі», - адзначыла памочніца дзяржсакратара ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках