5 траўня 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч скраў у дзяржавы $100 мільярдаў

48
Януковіч скраў у дзяржавы $100 мільярдаў

Былы прэзідэнт Украіны скраў у дзяржавы больш за 100 мільярдаў даляраў.

Пра гэта заявіў генеральны пракурор краіны Алег Махніцкі ў Лондане на Форуме па вяртанню выкрадзеных актываў, паведамляе 5 канал.

Паводле ягоных слоў, частка гэтых сродкаў апынулася ў еўрапейскіх банках, частку - вывезлі ў Расею. «Мінімум 32 мільярды, - сцвярджае Махніцкі - Перавезлі праз мяжу ў пачатку года гатоўкай - у грузавіках».

Як вядома, Віктар Януковіч збег у Расею.

Спецыяльная следчая група праводзіць праверку 50 прадпрыемстваў, банкаў і 33 чалавек з бліжэйшага атачэння былога прэзідэнта з мэтай выяўлення выкрадзеных дзяржаўных грошай.

Арыштаваная маёмасць і рахункі ва Украіне Януковіча і яго старэйшага сына, а таксама набліжаных да яго чыноўнікаў - Клюева і Прысяжнюка - на 1,3 млрд грыўняў, у тым ліку 1,167 млрд грыўняў у каштоўных паперах. Таксама на іх украінскіх рахунках замарожана 9,6 млн даляраў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках