5 траўня 2024, Нядзеля, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабмін Украіны прапануе правесці 25 траўня агульнанацыянальнае апытанне

1
Кабмін Украіны прапануе правесці 25 траўня агульнанацыянальнае апытанне

Апытанне будзе праведзенае аб адзінстве, тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, пытанні дэцэнтралізацыі ўлады.

На сённяшнім пасяджэнні ўрада будзе разгледжаная пастанова аб правядзенні 25 траўня агульнанацыянальнага апытання аб дзяржаўным ладзе Украіны. Пра гэта падчас пасяджэння ўрада заявіў прэм'ер-міністр Арсеній Яцэнюк, піша УНП.

«Сёння Кабінет міністраў Украіны разгледзіць і падасць у парламент пастанову аб правядзенні агульнанацыянальнага апытання, якое павінна адбыцца 25 траўня гэтага года. Агульнанацыянальнае апытанне ў тых пытаннях, якія сёння турбуюць краіну - адзінства, тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы, пытанні дэцэнтралізацыі ўлады», - адзначыў ён.

«Урад зацвердзіў сваё бачанне рэгіянальнай рэформы і дэцэнтралізацыі ўлады, мы ідзем гэтым шляхам і просім, каб віцэ-прэм'ер Гройсман арганізаваў абмеркаванне ў кожнай вобласці, у кожным горадзе, раёне агульнай канцэпцыі ўнясення змяненняў у Канстытуцыю, дэцэнтралізацыі ўлады і надзялення дадатковымі паўнамоцтвамі рэгіёнаў», - дадаў Яцэнюк.

Прэм'ер падкрэсліў, што ў рамках дэцэнтралізацыі ўлада гатовая «да дадатковых гарантыяў на адпаведнай тэрыторыі для расейскамоўнага насельніцтва і іншых нацыянальных меншасцяў».

«Гэта нашая пазіцыя, якая нязменная», - падсумаваў ён.

На 25 траўня ва Украіне запланаваныя пазачарговыя выбары прэзідэнта.

Фота: tsn.ua

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках