26 красавiка 2024, Пятніца, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сутыкненні ў Егіпце: 20 загінулых, дзясяткі параненых

2
Сутыкненні ў Егіпце: 20 загінулых, дзясяткі параненых

Егіпецкія ўлады накіравалі вайскоўцаў у горад Асуан, дзе працягваюцца сутыкненні паміж двума варагуючымі кланамі.

Паводле апошніх звестак, падчас сутыкненняў загінулі больш за 20 чалавек, яшчэ дзясяткі параненыя. Прычынай сутыкненняў паслужыў выпадак сэксуальнага гвалту, ахвярай якога стала жанчына з аднаго клана, гвалтаўніком апынуўся прадстаўнік варожага клана, паведамляе BBC.

Сутыкненні паміж племем бені-халяль і нубійскім кланам дабудзія пачаліся ў пятніцу, пасля таго як правалілася спроба прымірэння паміж імі.

Канфлікты ў Егіпце паміж плямёнамі частыя, аднак сутыкненні, якія адбываюцца цяпер у Асуане, адрозніваюцца вялікай колькасцю ахвяр. У ліку загінулых ёсць жанчыны.

Фотa: antiok.ru

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках