27 красавiка 2024, Субота, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада зрабіла больш жорсткай адказнасць за сепаратызм

15
Рада зрабіла больш жорсткай адказнасць за сепаратызм

У Крымінальным кодэксе Украіны з'явіўся артыкул аб пакаранні за перашкоду дзеянням арміі.

Павялічаныя тэрміны пазбаўлення волі за сепаратызм, а таксама ўведзеная адказнасць за перашкоду законнай дзейнасці Узброеных Сіл Украіны і іншых ваенных фармаванняў.

Народныя дэпутаты ў першым чытанні і ў цэлым падтрымалі праект Закона №4524-1, які павінен узмацніць адказнасць за злачынствы супраць асноў нацыянальнай бяспекі Украіны, за замах на тэрытарыяльную цэласнасць, за дыверсію і шпіянаж, піша korrespondent.net.

Адпаведнае рашэнне падтрымаў 231 парламентар пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў.

«Мэтай Законапраекта з'яўляецца ўзмацненне адказнасці за злачынствы супраць асноў нацыянальнай бяспекі Украіны, а менавіта за дзеянні, накіраваныя на замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, за дыверсію, шпіянаж, а таксама здзейсненыя супраць міру бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку. Прыняцце гэтага законапраекта абумоўлена сітуацыяй, якая склалася ў Крыме і іншых рэгіёнах Украіны, у сувязі з распаўсюджваннем фактаў замахаў на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны», - гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да праекта Закона.

Праектам прапануецца ўнесці змены ў санкцыі артыкулаў 110, 111, 113, 114 і 279 Крымінальнага кодэкса Украіны ў частцы павелічэння тэрмінаў пазбаўлення волі, а таксама дапоўніць Крымінальны кодэкс Украіны новым артыкулам 114-1, устанавіўшы адказнасць за перашкоду законнай дзейнасці Узброеных Сіл Украіны і іншых ваенных фармаванняў, утвораных у адпаведнасці з законам Украіны.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках