27 красавiка 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін рыхтуе газавую блакаду Украіны

21
Пуцін рыхтуе газавую блакаду Украіны

У Маскве сёння абмяркуюць спыненне паставак газу ва Украіну.

Пра гэта піша расейскае выданне "Коммерсант".

Уладзімір Пуцін сёння правядзе нараду з кіраўніцтвам урада, падчас якой будзе абмяркоўвацца "экстраардынарная сітуацыя, якая складваецца ў эканамічным супрацоўніцтве з Украінай, у тым ліку ў сферы энергадыялогу", заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Пяскоў удакладніў, што на нарадзе будзе абмяркоўвацца пытанне паставак газу на Украіну ў святле неплацяжоў за газ. Адказваючы на пытанне, ці прынятае ўжо рашэнне аб абмежаванні паставак, Дзмітрый Пяскоў адказаў: "Калі б было прынятае, няма чаго было б праводзіць нараду".

Крыніца ва ўрадзе не выключае, што на нарадзе будзе ўзнятае пытанне аб прыпыненні паставак расейскага газу ва Украіну. Іншы суразмоўца згодны, што такая магчымасць існуе, але "варыянтаў шмат". Напрыклад, пастаўкі могуць быць спыненыя не адразу, Газпраму спачатку даручаць разгледзець пытанне аб пераводзе НАК Нафтагаз Украіны на перадаплату з 1 траўня. У расейскай манаполіі ёсць такая магчымасць, паколькі Нафтагаз не пагасіў у тэрмін плацёж за сакавік, а яго агульны доўг узрос да $2,2 млрд. У Газпраме сітуацыю не каментуюць.

Калі такія дзеянні будуць прынятыя, яны не стануць нечаканасцю для Украіны. Кіраўнік Мінэнерга Украіны Юрый Продан заявіў учора ў Брусэлі, што ва ўмовах павышэння кошту на расейскі газ "узнікае пагроза спынення паставак газу ва Украіну і адпаведная пагроза спынення транзіту газу ў Еўропу, таму што магчымасці Украіны падтрымліваць транзіт не бязмежныя".

Пры гэтым у Брусэлі разлічваюць, што Расея будзе паважаць свае абавязацельствы як пастаўшчыка, а Украіна - свае абавязацельствы як транзітнай краіны. Тым не менш, падрыхтоўка да горшага ўжо пачалася. Учора еўракамісар Гюнтэр Этынгер правёў сустрэчу еўрапейскай каардынацыйнай групы па газе, куды ўваходзяць прадстаўнікі ўрадаў усіх 28 краін і найбуйнейшых газавых кампаній саюза, а таксама эксперты. На сустрэчы абмяркоўваўся план дзеянняў пры магчымым перабое ў пастаўках газу і падрыхтоўка стратэгіі па зніжэнні энергетычнай залежнасці ЕЗ.

3 красавіка старшыня Газпрама падчас сустрэчы з кіраўніком урада Расеі заявіў, што ўрад РФ у сувязі з аднабаковай дэнансацыяй пагадненняў з Украінай па Чарнаморскім флоце, у прыватнасці харкаўскіх пагадненняў, адмяніла льготную мытную пошліну на газ для Украіны, што прадугледжвае павышэнне кошту на газ на $100 - да $485 за тысячу кубаметраў. Урад Украіны заявіў, што не прымае такі кошт.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках