27 красавiка 2024, Субота, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя на Geely учынілі пагоню за трамваем у Менску

12

Дзіўная сітуацыя на вуліцы Даўгабродскай трапіла ў аб'ектыў відэарэгістратара.

Некаторы час Geely рухаўся па шляхах, за трамваем. Потым кіроўца аўтамабіля здзейсніў апярэджанне, заехаў паміж агароджамі і на прыпынку затармазіў. Па словах аўтара відэа, з машыны выскачыла тры-чатыры чалавекі, піша onliner.by.

«Хлопцы на Geely гналіся за трамваем, абагналі яго і рэзка па тармазах. У люстэрка задняга віду відаць было як утрая-чацвёра рэзка выбеглі з машыны. Вось што было далей? Ці то зад Geely на трываласць правяралі, ці то кіроўцу трамвая навалялі», - піша аўтар відэа.

У ДАІ Партызанскага раёна паведамілі, што ўчора раніцай інспектары на вуліцы Даўгабродскай з гэтай нагоды не выязджалі. Там таксама нагадалі, што па правілах рух па трамвайных шляхах спадарожнага напрамку, размешчаных злева на адным узроўні з праезнай часткай дарогі, дазваляецца толькі для апярэджання (па-за пазначаных і рэгуляваных скрыжаванняў), аб'езду перашкоды пры ўмове, што ўсе палосы руху ў гэтым напрамку занятыя, а таксама для павароту налева або развароту.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках