Праезд у Менску падаражэе да Br4 500
10- 9.04.2014, 13:50
- 10,646
У наступны раз кошт праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце ў Беларусі вырасце ў жніўні.
Пра гэта сёння падчас прамой лініі, арганізаванай у газеце "СБ. Беларусь сегодня", паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае БелТА.
"Што тычыцца павышэння, то яно адбудзецца ў жніўні, не раней", - запэўніў віцэ-прэм'ер і ўдакладніў, што ў Менску плануецца давесці кошт за адну паездку да Br4,5 тыс., у рэгіёнах - да Br4 тыс.
Анатоль Калінін звярнуў увагу, што падчас чэмпіянату свету па хакеі 2014 года росту тарыфаў на перавозкі пасажыраў, у тым ліку ў таксі, не будзе. "Мы не павінны нейкія свае выдаткі і праблемы перакладаць на гасцей. Гэта не па-славянску", - лічыць намеснік кіраўніка ўрада. Разам з тым ён звярнуў увагу, што патрабаванні да якасці абслугоўвання пры перавозцы пасажыраў будуць павышаныя. У сувязі з гэтым праводзіцца адпаведная кансультацыя з перавозчыкамі.
На сённяшні дзень за праезд у гарадскім пасажырскім транспарце ў абласцях трэба заплаціць Br3200, у Менску - Br3700.