6 траўня 2024, панядзелак, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cенатары ЗША прапануюць дазволіць пастаўкі зброі ва Украіну

17
Cенатары ЗША прапануюць дазволіць пастаўкі зброі ва Украіну

У сенат ЗША ўнесены законапраект аб пашырэнні санкцый супраць Расеі.

Законапраект прадугледжвае прыняцце абмежавальных мер супраць найбуйнейшых расейскіх карпарацый: "Ашчадбанка", "Банка ВТБ", "Знешэканомбанка", "Газпрамбанка", "Газпрама", "Новатэка", "Раснафты" і "Расабаронэкспарту". Таксама, згодна з дакументам, ЗША збіраецца пастаўляць зброю ўкраінскім войскам, перадае Reuters.

У ліку іншых мер, пералічаных у законапраекце - істотнае павелічэнне падтрымкі з боку ЗША і НАТА войскам Польшчы, Эстоніі, Літвы і Латвіі, а таксама паскарэнне працы па стварэнні еўрапейскай супрацьракетнай абароны. Раней у сераду Белы дом абвясціў, што Абама ў чэрвені наведае Польшчу, каб "падтрымаць саюзнікаў".

Сярод пунктаў закона - аказанне ваеннай дапамогі Украіне ў памеры 100 мільёнаў даляраў, уключаючы пастаўкі супрацьтанкавай, зенітнай, а таксама стралковай зброі, паведамляе AP.

Сенатары заявілі, што спадзяюцца заручыцца падтрымкай дэмакратаў і дамагчыся ад Белага дома распрацоўкі цэласнай стратэгіі ў дачыненні да Расеі замест сітуацыйных адказаў.

Рэспубліканцы, якія пастаянна патрабуюць узмацнення жорсткасці рэстрыктыўных мер супраць Расеі, назвалі "недастатковымі і нясмелымі" нядаўнія санкцыі, прынятыя адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў адказ на дзеянні РФ на Украіне, піша NEWSru.com.

"У прэзідэнта ёсць унікальная здольнасць недаацэньваць любы крызіс і спазняцца", - заявіў сенатар Ліндсі Грэм.

Законапраект ініцыяваны Бобам Коркерам, старэйшым рэспубліканцам у камітэце па замежных справах сената. У суаўтарстве з ім сенатары Мітч Маконэл і Джон Макейн, адзначае "Радио Свобода".

Сёння ж з заявай аб магчымасці ўвядзення дадатковых мер супраць Расеі выступіў прадстаўнік Белага дома Джэй Карні, паведамляе "Інтэрфакс".

"Гэтыя меры будуць пашыраныя. Яны будуць уведзеныя ЗША і нашымі партнёрамі ў G7 і ў Еўразвязе, калі Расея працягне ісці па шляху дэстабілізацыі сітуацыі на Украіне і размесціць войскі ўздоўж мяжы з Украінай", - адзначыў ён.

"Мы ясна далі зразумець разам з нашымі партнёрамі, што будуць прынятыя яшчэ меры, уздзеянне на расейскую эканоміку будзе значным, яно ўжо значнае і будзе яшчэ больш значным, калі Расея не ўстане на шлях дээскалацыі", - падкрэсліў Карні.

Прадстаўнік Белага дома заклікаў РФ выканаць палажэнні жэнеўскіх дамоўленасцяў.

"Мы супрацоўнічаем наўпрост з партнёрамі ў Еўропе, а таксама з Японіяй, каб скаардынаваць нашы меры ў адказ на расейскія правакацыі, - сказаў ён. - Мэта міжнароднай супольнасці - аказваць ціск на РФ, каб яна заплаціла вялікую цану за свае дзеянні".

Абмежавальныя меры ЗША ў дачыненні да Расеі былі прынятыя з-за таго, што Масква парушыла фундаментальны прынцып непарушнасці межаў у Еўропе, заявіў у сераду віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Акрамя таго, віцэ-прэзідэнт выказаў меркаванне, што Масква выкарыстоўвае энэргарэсурсы для ціску на сваіх суседзяў па рэгіёне. Ён заклікаў Еўропу "разглядаць энергетычную бяспеку ў якасці новай фазы еўрапейскай і трансатлантычнай інтэграцыі".

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках