6 траўня 2024, панядзелак, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Стаханава сарвалі планы сепаратыстаў

1
Дэпутаты Стаханава сарвалі планы сепаратыстаў

Дэпутаты гарадскога савета сарвалі спробу мэра Юрыя Барысава правесці пазачарговую сесію і прагаласаваць за правядзенне «рэфэрэндуму».

Пра гэта распавёў лідар грамадскай арганізацыі «Народны давер» і дэпутат гарсавета Сяргей Шахаў. Паводле яго слоў, усяго толькі 23 дэпутата прыйшлі на сход, скліканы Барысавым, перадае «Укрінформ».

Па словах Шахава, пасля таго як сепаратысты пакінулі тэрыторыю гарадскога савета, мясцовыя жыхары зноў павесілі ўкраінскі сцяг, які сарвалі з будынка раней.

Стаханаў - горад у Луганскай вобласці Украіны з насельніцтвам каля 90 тысяч чалавек.

Нагадаем, 30 красавіка прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк даў указанне распрацаваць тэкст законапраекта аб правядзенні нацыянальнага апытання аб тэрытарыяльнай цэласнасці краіны 25 траўня. Паводле яго слоў, пасля распрацоўкі, абмеркавання і адабрэння міністрамі дакумент накіруюць на разгляд дэпутатам Вярхоўнай Рады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках