6 траўня 2024, панядзелак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Расея стварае «жалезную заслону» ў інтэрнэце

4
Джон Кэры: Расея стварае «жалезную заслону» ў інтэрнэце

У той час, як краіны свету вылучаюць рэсурсы на пашырэнне доступу сваіх грамадзян да інтэрнэту, Расея робіць супрацьлеглае.

Пра гэта гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Джона Кэры, размешчанай у афіцыйным блогу Дзярждэпартамента, перадае ЛIГАБiзнесIнформ.

Ён асудзіў прыняцце ў Расеі шэрагу законаў, якія ўводзяць абмежаванні для блогераў і назваў іх "магутным заканадаўчым кактэйлем з рэгрэсіі і рэпрэсій".

Кіраўнік Дзярждэпартамента заявіў, што ва ўсіх адкрытых грамадствах свабодная прэса, у тым ліку інтэрнэт-медыя, з'яўляюцца першым сродкам падсправаздачнасці ўрада. Ён адзначыў, што грамадзяне Расеі пазбаўляюцца апошняй магчымасці кантраляваць свой урад, а прапуцінскія сілы ва ўсходняй Украіне захопліваюць тэлевышкі, захопліваюць у палон журналістаў і ажыццяўляюць наступ на свабоду слова ў рэгіёне.

"Не задаволены мёртвай хваткай традыцыйных СМІ, урад Расеі накінуўся на медыя ў Інтэрнэце, адным з апошніх бастыёнаў незалежнай думкі ў Расеі. У той час як многія адзначаюць Сусветны дзень свабоды друку ў суботу, Масква прымусіла заснавальніка найбуйнейшай расейскай сацыяльнай сеткі, Паўла Дурава, бегчы, пасля таго як ён адмовіўся раскрыць асабістую інфармацыю пра ўдзельнікаў Еўрамайдана ва Украіне", - паведаміў дзяржсакратар ЗША.

"Разам мы павінны нагадаць аўтарытарным краінам ва ўсім свеце, што Інтэрнэт з'яўляецца не інструментам прыгнёту - гэта інструмент росту, свабоды і празрыстасці", - сказаў на заканчэнне Джон Кэры.

Нагадаем, 22 красавіка Дзярждума прыняла закон, які абмяжоўвае правы блогераў. Карыстальнікі, у якіх штодня фіксуецца больш за тры тысячы наведванняў, павінны зараз правяраць дакладнасць сваёй інфармацыі, а таксама не публікаваць звесткі аб прыватным жыцці грамадзян, паказваць узроставыя абмежаванні свайго Інтэрнэт-дзённіка ці асабістай старонкі, выконваць заканадаўства аб выбарах. Усе папулярныя асабістыя старонкі збіраюцца занесці ў рэестр Раскамнагляду.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках