6 траўня 2024, панядзелак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Беларускі рэжым скраў у рабочых права на Першамай

10
Аляксандр Ярашук: Беларускі рэжым скраў у рабочых права на Першамай

У Беларусі арсенал рэсурсаў для падтрымання сацыяльнага кантракту паміж уладай і рабочымі высільваецца з кожным днём.

Менгарвыканкам не дазволіў Беларускаму Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) правесці мітынг у Дзень міжнароднай салідарнасці рабочых - 1 траўня.

БКДП прасіў дазволіць правесці 1 траўня з 11 да 13 гадзін шэсце і мітынг колькасцю да 500 чалавек у парку Дружбы народаў у Менску. Аднак, калі верыць адказу Менгарвыканкама, на сцэнічнай пляцоўцы парку імя Дружбы народаў у гэты дзень будуць праводзіцца масавыя народныя гулянні з канцэртнай праграмай.

Лідар Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук растлумачыў eurobelarus.info, чаму ўлады забараняюць незалежным прафсаюзам Першамай.

- Чаму ўлады забараняюць незалежным прафсаюзам адзначаць Першамай? Ужо не першы год, дарэчы.

- Для пачатку давайце разбярэмся - што такое 1 траўня? І ці свята гэта наогул? 1 траўня - гэта дзень барацьбы рабочых за свае правы. У канцы 19 стагоддзя рабочыя ў Чыкага правялі дэманстрацыю ў абарону сваіх правоў, у ходзе якой шасцёра рабочых загінулі. На прымяненне сілы рабочыя адказалі масавымі выступленнямі, якія выліліся ў чарговыя ахвяры з боку рабочых і паліцыянтаў і рэпрэсіі, якія рушылі за гэтым.

У Беларусі 1 траўня - дзяржаўнае свята. Рэжым банальна скраў у рабочых права, адваяванае потым і крывёю, адзначаць Міжнародны дзень салідарнасці рабочых. Калі дзяржава хоча святкаваць дзень працы, няхай возьме любы дзень года (у ЗША, напрыклад, гэта - першая нядзеля верасня) і адзначае дзень працы.

Які цынізм і фарысейства з боку беларускай улады! Раз свята рабочых - значыць, усе абавязаныя прыходзіць і радавацца, таму што гэта дзяржаўнае свята.

Улады перавярнулі ўсё з ног на галаву. Менскі гарвыканкам нам адназначна адказаў: будуць масавыя гулянні. І пляваць улады хацелі на праблемы рабочых...

- ФПБ праводзіць першамайскі мітынг, прысвечаны 110-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі, у парку Янкі Купалы. Пасля мітынгу ўсіх тых, хто сабраўся, чакае канцэрт з удзелам Змітра Калдуна, гурта «Лепрыконсы», а таксама лаўрэата прэміі ФПБ ансамбля народнай музыкі «Бяседа». У чым розніца паміж БКДП, для якога фактычна Першамай забаронены, і ФПБ - прывадным рамянём дзяржавы?

- Розніца вельмі простая і наглядная. Мы абараняем рабочых - сяброў сваіх прафсаюзаў, а значыць, і ўсіх рабочых ад улады з яе непрадуманай і безадказнай палітыкай, якая прыводзіць да зніжэння ўзроўню зарплаты, яе затрымак, пагаршэння ўмоў працы. ФПБ, якая апынулася пад поўным кантролем улады, прэзідэнцкай адміністрацыі, абараняе гэтую ўладу ад рабочых. ФПБ з'яўляецца часткай таталітарнай сістэмы краіны. І гэта праяўляецца літаральна ва ўсім: ФПБ дазволена ўсё, нам усё забаронена.

- Дзяржава скарысталася сваёй манаполіяй на 1 траўня, ператварыўшы яго ў дзень ўсеагульнай легальнай папойкі. З сацыяльнага катла трэба хоць часам выпускаць пар, каб ён не выбухнуў. Наколькі небяспечная сітуацыя ў беларускім катле?

- Я не магу сказаць, што сітуацыя выбуханебяспечная. Рэжым кідае ўсе рэсурсы, якія маюцца ў яго ў распараджэнні, на падтрыманне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, на недапушчэнне рэзкага падзення ўзроўню жыцця рабочых. Асабліва гэта назіраецца напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі - яшчэ адной ідэі фікс, якой неапраўдана і неадэкватна надаецца значэнне сусветнай падзеі.

Аднак сітуацыя складваецца няпростая. Магчымасцяў падтрымліваць сацыяльны кантракт, заключаны паміж уладай і работнікамі, усё менш. Тэндэнцыя далейшага нарастання праблем з заробкамі, іх узроўнем і своечасовасцю выплат - той трэнд, які рэальна будзе фармаваць сацыяльную абстаноўку ў Беларусі бліжэйшыя месяцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках