6 траўня 2024, панядзелак, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змяніўся маршрут сталічнага аўтобуса №100

8
Змяніўся маршрут сталічнага аўтобуса №100

У сувязі з закрыццём Маскоўскага аўтавакзала 1 траўня змяніўся маршрут сталічнага аўтобуса №100.

Як паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве "Менсктранс", зараз аўтобус накіроўваецца ад праспекта Незалежнасці па вуліцах Валгаградскай, Кядышкі, Славінскага да дыспетчарскай станцыі (ДС) "Славінскага" ў абодвух напрамках, піша БелаПАН.

Для забеспячэння бяспекі руху на маршруце выключанае выкананне прыпыначнага пункта "Міхалова" пры руху ў бок ДС "Славінскага".

Змяніліся таксама маршруты аўтобусаў №34, 95 і 95Д з рухам ад вул. Валгаградскай па вул. Кядышкі, Сядых да ДС "Каліноўскага" ў абодвух напрамках.

Аўтобус №34 накіроўваецца па маршруце ДС "Каліноўскага" - Ліпкі; №95 - ДС "Каліноўскага" - Сцяпянка.

Аўтобусу № 95Д прысвоены №165, ён накіроўваецца ад ДС "Каліноўскага" да Геалагічнага завулка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках