6 траўня 2024, панядзелак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Херсона: Калі спатрэбіцца, у сепаратыстаў будзем страляць на паражэнне

12
Мэр Херсона: Калі спатрэбіцца, у сепаратыстаў будзем страляць на паражэнне

Мэр Херсона Уладзімір Мікалаенка заяўляе, што не здасць горад сепаратыстам і калі прыйдзецца - адкрые агонь на паражэнне.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю сайту "Цензор.Нет".

"Херсон быў, ёсць і будзе ўкраінскім. Ні мясцовых сепаратыстаў, ні прыезджых акцёраў сепаратнага жанру мы сустракаць хлебам-соллю не будзем. Калі спатрэбіцца - будзем страляць на паражэнне. Усе папярэджаныя і разумеюць сур'ёзнасць сітуацыі", - заявіў Уладзімір Мікалаенка.

Ён падкрэсліў, што ўпэўнены ў мясцовых праваахоўніках і мясцовай самаабароне.

"Ведаем адзін аднаго не першы дзень... Гэтыя людзі ўтрымалі будынак Херсонскай АДА ў лютым. Я ўпэўнены ў саміх херсонцах. У нас пастаянна абнаўляецца сацыялогія, і мы вельмі добра разумеем, што адбываецца ў горадзе, якія настроі падтрымліваюцца і як людзі будуць рэагаваць на спробы дэстабілізацыі. І важна, што даследаванні пацвярджаюцца практыкай - у крытычныя моманты ў нас пад гарсаветам і аблсаветам збіраецца столькі людзей, што проста гонар перапаўняе", - адзначыў мэр Херсона.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках