6 траўня 2024, панядзелак, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі занялі блокпост тэрарыстаў пад Данецкам

20
Сілавікі занялі блокпост тэрарыстаў пад Данецкам

Мінулай ноччу ліквідаваны самавольна ўсталяваны блокпост сепаратыстаў на ўездзе ў горад Краснаармейск.

Пры яго штурме ніхто не пацярпеў. У прыхільнікаў так званай «Данецкай Народнай рэспублікі» канфіскаваныя тры аўтамата Калашнікава, халодная зброя, біты, а самавольна ўсталяваны блокпост - ліквідаваны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС Украіны.

Усе затрыманыя грамадзяне перададзеныя праваахоўным органам Днепрапятроўскай вобласці.

МУС папярэджвае, што ўсе датычныя да ўсталявання і аховы самавольна ўсталяваных блокпостаў панясуць адказнасць, устаноўленую законам за блакаванне аўтамабільных дарог па арт. 279 Крымінальнага кодэкса Украіны.

Краснаармейск - горад у Данецкай вобласці з насельніцтвам каля 70 тысяч чалавек.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках