6 траўня 2024, панядзелак, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадскі міністр - лідарам ЕЗ: Чытайце падручнікі гісторыі

19
Канадскі міністр - лідарам ЕЗ: Чытайце падручнікі гісторыі

Свет павінен даць жорсткі адказ Расеі за яе дзеянні па дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта ў інтэрв'ю Rzeczpospolita распавёў кіраўнік МЗС Канады Джон Бейрд, перадае Главком.

"Нам трэба даць жорсткі адказ, таму што так мы не дасягнем нашай мэты. За свабоду трэба плаціць. Для прыстойных людзей проста сядзець і нічога не рабіць, гэта не выйсце. Той жа расейскі амбасадар казаў за дзень да ўварвання, што нападу на Крым не будзе, што Расея не мае намеру атакаваць паўвостраў. Гэтак жа цяпер Крэмль спрабуе выкарыстаць свой эканамічны і энергетычны патэнцыял, каб прымусіць Захад зрабіць тое, што ён зрабіць павінен", - адзначыў дыпламат.

Паводле яго слоў, рэзкая рэакцыя з'яўляецца вельмі неабходнай, таму што проста сядзець і чакаць - значыць павялічыць у будучыні тыя сродкі, якія ўсё роўна прыйдзецца заплаціць у будучыні.

"У Германіі і некаторых еўрапейскіх краінах гэтую сітуацыю ацэньваюць некалькі па-іншаму. Кіраўнікі такіх кампаній як Siemens і Shell сустракаюцца з Пуціным, каб захаваць свае інтарэсы ў Расеі", - распавёў Бейрд.

"Некаторыя краіны лічаць, калі ім непасрэдна нічога не пагражае, то не трэба звяртацца да жорсткага адказу. Вельмі лёгка сказаць: мяне гэта не тычыцца, а таму няма чаго турбавацца. Але я ім кажу: перачытайце яшчэ раз падручнік па гісторыі", - раіць палітык.

Нагадаем, што ЕЗ і ЗША ўжо ўвялі дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расеі. Так, ЕЗ абвясціў спіс з 15 чалавек, якія падпадаюць пад дзеянне санкцый ЕЗ у сувязі з парушэннем Расеяй тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Таксама дадатковыя санкцыі ЗША закрануць сем расейскіх чыноўнікаў і 17 кампаній.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках