6 траўня 2024, панядзелак, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты падаражэлі

11
Цыгарэты падаражэлі

1 траўня максімальныя рознічныя кошты на пяць марак цыгарэт павышаныя на 1,4-13,2%, на дзве маркі - зніжаныя на 20-24,3%.

Інфармацыя пра новыя кошты размешчаная на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

На імпартаваную марку Aroma кошты павялічаныя на 13,2% да 21,5 тыс. рублёў за пачак. Кошт цыгарэт Richmond павялічаны на 8,7% да 25 тыс. рублёў, піша БелаПАН.

Кошт версій цыгарэт Davidoff (Blue, Classic, Classic Slims, Gold, Gold Slims) павялічаны на 2,6% да 19,5 тыс. рублёў за пачак; цыгарэт Davidoff Black і Davidoff White - на 3,3% да 15,5 тыс. рублёў.

Кошт цыгарэт "Фэст" і "Фэст 7" павялічаны на 1,6% да 6,3 тыс.; цыгарэт Pall Mall Premium (Silver, Blue, Azure) - на 1,4% да 10,95 тыс. рублёў.

Новая марка цыгарэт Cooper Super Slims (Red, Gold) будзе каштаваць 7,75 тыс. рублёў.

У той жа час кошты на цыгарэты West Compact (Red, Silver) зніжаныя на 24,3% да 7,95 тыс. рублёў, на цыгарэты Style (Pink, Black) - на 20% да 7,95 тыс. рублёў.

Нагадаем, 1 красавіка кошты на тры маркі цыгарэт былі павышаныя на 2,6-11,8%.

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя кошты на цыгарэты. Раней рознічныя кошты рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках