6 траўня 2024, панядзелак, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарт Вэйдэр ідзе ў мэры Кіева

20

Кіеўская гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія зарэгістравала кандыдатам у мэры Дарта Вэйдэра.

Пра гэта ў эфіры ТРК Кіеў заявіла член Кіеўскага тэрвыбаркама Анастасія Зярнова, піша "Обозреватель".

"Падаў ва ўстаноўленым законам парадку дакументы, таму мы абавязаныя былі яго зарэгістраваць... У бюлетэні ў нас будзе Дарт Вэйдэр", - сказала яна.

Нагадаем, 28 красавіка Дарт Вэйдэр падаў дакументы ў Адэскі тэрвыбаркам на рэгістрацыю кандыдатам у мэры горада.

Цёмны лорд не стаў асабіста прыходзіць у памяшканне камісіі і даслаў сваіх давераных асоб. У якасці суіскальніка мэрскага крэсла Вэйдэра вылучыла Інтэрнэт-партыя Украіны, якая на днях правяла сход. Цяпер членам выбаркама трэба будзе разгледзець пакет дакументаў, прадстаўлены кандыдатам.

Адзначым, 3 красавіка Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі кандыдату ў прэзідэнты Украіны Дарту Вэйдэру.

7 красавіка Дарт Вэйдэр звярнуўся ў адміністрацыйны суд горада Кіева з патрабаваннем аднавіць яго ў правах як кандыдата ў прэзідэнта Украіны і пакараць асоб, «якія незаконна пазбавілі яго канстытуцыйнага права быць абраным».

12 красавіка Апеляцыйны суд адмовіў Дарту Вэйдэру ў праве ўдзельнічаць у выбарах.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках