6 траўня 2024, панядзелак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты Greenpeace спрабавалі спыніць расейскі танкер (Відэа)

3

Паліцыя Нідэрландаў затрымала ў чацвер 30 актывістаў міжнароднай экалагічнай Greenpeace.

Яны спрабавалі перашкодзіць расейскаму танкеру з арктычнай нафтай, які прышвартаваўся ў порце Ратэрдама. Пра гэта, па дадзеных ІТАР-ТАСС, паведамілі ў мясцовых праваахоўных органах.

Судна міжнароднай экалагічнай арганізацыі заблакавала прычал у порце, каб перашкодзіць прышвартавацца расейскаму танкеру "Міхаіл Ульянаў", які даставіў першую партыю нафты з платформы "Прыразломная".

Галандскія праваахоўныя органы запатрабавалі ад актывістаў вызваліць прычал, аднак тыя адмовіліся гэта зрабіць. Тады паліцыя была вымушаная арыштаваць экіпаж і адбуксаваць судна Greenpeace Raibow Warrior ад прычала.

"Газпрам" пачаў здабычу нафты з платформы "Првразломная" ў канцы 2013 года. Першая партыя была пагружаная на танкер "Міхаіл Ульянаў" у сярэдзіне красавіка 2014 года. Усяго ў гэтым годзе бягучым годзе з радовішча, размешчанага ў Пячорскім моры, плануецца адгрузіць больш за 300 тысяч тон нафты.

Актывісты Greenpeace выступаюць супраць здабычы нафты ў Арктыцы, бо лічаць, што магчымыя аварыі могуць нанесці каласальную шкоду навакольнаму асяроддзю. Нагадаем, магутны грамадскі рэзананс выклікала затрыманне 19 верасня 2013 года расейскімі памежнікамі 30 удзельнікаў каманды ледакола Arctic Sunrise за спробу правядзення акцыі пратэсту супраць нафтаздабычы на платформе "Прыразломная".

Эколагаў спачатку даставілі ў Мурманск, дзе суд пасадзіў іх пад арышт. Ім прад'явілі абвінавачванні ў пірацтве, пазней артыкул быў перакваліфікаваны на хуліганства. У лістападзе ўсе члены экіпажа былі дастаўленыя ў следчыя ізалятары Санкт-Пецярбурга. У снежні ўсе актывісты былі амніставаныя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках