6 траўня 2024, панядзелак, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Allegro выстаўленыя фота дыктатара Хорці ў Белавежскай пушчы

Кіраўнік Венгрыі наведваў Польшчу ў 1938 годзе.

На аўкцыёне Allegro выстаўленыя на продаж здымкі міжваеннага палявання з Белавежскай пушчы.

21 здымак зроблены ў 1938 годзе падчас візіту ў Польшчу венгерскага рэгента і адмірала Міклаша Хорці (Miklós Horthy), піша «Наша Нiва». На фота таксама можна ўбачыць польскага прэзідэнта Масціцкага, міністра Бека, венгерскага амбасадара ў Польшчы. Вядома, што ў тым паляванні браў удзел польскі маршал Рыдз-Сьміглы. Палітыкі фатаграфуюцца разам з забітымі рысямі, свіннямі і іншымі жывёламі.

Здымкі фарматам 18 на 13 сантыметраў былі выкананыя вядомым даваенным фатографам Вітольдам Піклам. Некаторыя здымкі падпісаныя і маюць пячатку.

Старт аўкцыёну пачынаецца ад 999 злотых (прыкладна 333 даляра ЗША).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках