6 траўня 2024, панядзелак, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты перакрылі рух у цэнтры Данецка

2

Каля 2 тысяч прыхільнікаў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» праводзяць шэсце ў цэнтры горада.

Сепаратысты вылучыліся па вуліцы Арцёма ад захопленага будынка Данецкага аблсавета ў бок плошчы Леніна, перакрыўшы праезную частку, піша мясцовае выданне «Остров».

Пры гэтым машыны на дарозе спынілі каля 10 мужчын з бітамі і закрытымі тварамі.

Удзельнікі шэсця скандуюць: «Славянск - герой», «Свабоду Губараву», «Крым - Данбас -Расея» і «Хунту далоў». У руках яны трымаюць шарыкі, кветкі і сцягі ДНР.

Заяўку на правядзенне масавых акцый у органы мясцовага самакіравання яны не падавалі.

З 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сэпаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод ваяўнікоў ёсць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінскае войска пачало вызваленне Славянска.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках