6 траўня 2024, панядзелак, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Пецярбурга адзначаюць Першамай пад гімн Украіны

9
Жыхары Пецярбурга адзначаюць Першамай пад гімн Украіны

Таксама над Неўскім гучаць песні «Океана Эльзы» і «Воплей Видоплясова».

Пра гэта паведамляюць «Невские Новости».

У прыватнасці, у паведамленні гаворыцца, што шэсце апазіцыйных дэмакратаў Расеі, заяўленае як "антываенны марш", пачалося ў 13.30 па мясцовым часе на Лігаўскім праспекце, працягнулася па Неўскім праспекце і Садовай вуліцы і неўзабаве завершыцца мітынгам на Марсавым Полі.

Узначальваюць калону прадстаўнікі партыі Яблоко, за імі ідзе Дэмакратычны Пецярбург. На чале калоны рухаецца машына з музычнай платформай, з якой гучыць украінская музыка, у прыватнасці, песні гуртоў «Океан Эльзы» і «Вопли Видоплясова», а таксама гімн Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках