6 траўня 2024, панядзелак, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтаматчыкі захапілі мэрыю Амўросіеўкі

7

Трыццаць узброеных аўтаматамі людзей на шасці аўтамабілях прыбылі ў горад Амўросіеўка Данецкай вобласці.

Яны выламалі дзверы ў гарсавет і ўсталявалі на ім сцяг так званай «Данецкай народнай рэспублікі». Адзін з аўтамабіляў быў з сімволікай дзяржаўнай аховы. Падчас нападу ў гарсавеце нікога не было. Сепаратысты таксама замянілі сцяг на будынку раённай дзяржаўнай адміністрацыі. Пры гэтым абодва дзяржаўных сцягі былі разарваныя і растаптаныя, перадае партал «Новости Донбасса».

На месца здарэння прыбылі 5 супрацоўнікаў міліцыі, якія заявілі, што яны «з народам», сепаратысты павязалі ім георгіеўскія стужкі.

Затым сепаратысты на 3-х машынах паехалі дамоў да гарадскога галавы Ігара Склярава, які выступае за адзінства Украіны, яго ў хатняй адзежы прывезлі ў гарсавет і пад пагрозай зброі прымусілі напісаць заяву аб адстаўцы. Зараз у гарсавеце яшчэ знаходзіцца некалькі сепаратыстаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках