6 траўня 2024, панядзелак, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна закрывае мяжу з Крымам

13
Украіна закрывае мяжу з Крымам

Кабмін Украіны вырашыў часова закрыць 27 пунктаў пропуску на мяжы з Крымам.

Урад Украіны вырашыў часова закрыць 27 пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу і пункты кантролю ў Крыме.

Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні Кабінета міністраў, размешчаным на сайте ўрада ў чацвер.

У дакуменце, падпісаным 30 красавіка, гаворыцца пра часовае закрыццё пунктаў пропуску і пунктаў кантролю на мяжы з Крымам у адпаведнасці з законам "Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававога рэжыму на часова акупаванай тэрыторыі Украіны".

Акрамя таго, Кабмін даручыў міністэрству замежных спраў давесці да ведама дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў ва Украіне, а таксама дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў інфармацыю аб часовым закрыцці пунктаў пропуску.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. Расейскія баевікі трапляюць на мацерыковую Украіну праз Крым.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках