6 траўня 2024, панядзелак, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз адзначае 10-годдзе пашырэння (Відэа)

2
Еўразвяз адзначае 10-годдзе пашырэння (Відэа)

1 траўня 2004 года ў ЕЗ уступілі Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Кіпр, Чэшская Рэспубліка, Венгрыя, Мальта, Славакія і Славенія.

Пашырэнне Еўразвяза, дзесяцігоддзе самай буйной хвалі якога святкуюць у Брусэлі і яшчэ ў 27 сталіцах краін-членаў ЕЗ, прынесла карысць як новым, так і старым членам звяза, заявіў член Еўракамісіі Штэфан Фюле, які курыруе прыём новых членаў у ЕЗ і яго стасункі з суседзямі.

«Пашырэнне зрабіла ўсіх нас багацей», - падкрэсліў ён, выступаючы са спецыяльнай заявай, прысвечанай юбілею.

Па словах Фюле, павелічэнне колькасці краін-членаў ЕЗ мацавала яго глабальныя пазіцыі.

«Ад уступлення новых краін у склад ЕЗ выйгралі як яны самі, так і члены звяза са стажам, - адзначыў ён. - Пашырэнне ЕЗ падштурхнула развіццё і спрыяла павышэнню жыццёвага ўзроўню ў краінах, якія ўступалі ў звяз», - сказаў член Еўракамісіі.

Фюле прывёў шэраг лічбаў, якія ілюструюць яго ацэнку. Напрыклад, экспарт Вялікабрытаніі вырас прыкладна на 50 адсоткаў за кошт пашырэння ўнутранага рынку ЕЗ. Нідэрландам пашырэнне дазволіла атрымаць дадатковы даход у памеры 11 млрд еўра. Гадавы ВУП Аўстрыі вырас на 0,4 адсоткі дзякуючы пашырэнню пасля 2004 года.

У 2012 годзе ЕЗ склаў 7 адсоткаў насельніцтва планеты, яго доля ў глабальным ВУП - 23 адсотка», - адзначыў член Еўракамісіі.

На перспектыву ён вылучыў тры прыярытэтных задачы, звязаных з пашырэннем ЕЗ.

Па-першае, неабходна працягнуць распачаты чатыры гады таму працэс умацавання даверу да палітычнага боку пашырэння. Выгады ад пашырэння павінны быць бліжэй і больш зразумелымі непасрэдна жыхарам краін-членаў ЕЗ.

Па-другое, патрабуецца забяспечыць гармонію двух працэсаў, якія суправаджалі ЕЗ з самага нараджэння: яго пашырэння і паглыблення інтэграцыі складнікаў яго краін.

Трэці элемент - неабходна выкарыстоўваць пашырэнне такім чынам, каб ЕЗ станавіўся мацней.

«Шчаслівыя быць еўрапейцамі»

Карэспандэнт «Еўраньюс» Шандар Жыраш даведваўся, што пра гэта думаюць мінакі на вуліцах Брусэля. Большасць турыстаў з краін, якія даўно знаходзяцца ў ЕЗ, падобна, забыліся, што адбылося 10 гадоў таму. Затое памятаюць гэта госці з 10 краін, прынятых тады ў Звяз, такіх як Чэшская Рэспубліка.

Яны кажуць, што з тых часоў палепшыліся іх уласнае жыццё, становішча ў краіне і дабрабыт суайчыннікаў. Чэхі прызнаюцца, што шчаслівыя быць еўрапейцамі і рады знаходзіцца ў гэтай сям'і народаў. А партугалец дадаў, што новыя краіны палепшылі Еўропу.

За мінулыя 10 гадоў у Еўразвяз увайшлі таксама Балгарыя, Румынія і Харватыя. Кандыдатамі з'яўляюцца Македонія, Сербія, Турцыя і Чарнагорыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках