6 траўня 2024, панядзелак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: Свабода СМІ знаходзіцца ў найгоршым стане

5
Freedom House: Свабода СМІ знаходзіцца ў найгоршым стане

Беларусь - на 193-м месцы ў свеце па ўзроўні свабоды слова.

Свабода СМІ знаходзіцца ў найгоршым за апошнія 10 гадоў стане, гаворыцца ў штогадовым дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House, апублікаваным у чацвер, 1 траўня.

Толькі шостая частка насельніцтва свету жыве ў краінах, дзе прэса можа свабодна паведамляць пра ўсё.

Згодна з вынікамі даследавання, амаль палова насельніцтва свету жыве ў "несвабодных рэгіёнах", у якіх праца журналістаў абмежаваная строгімі законамі, супрацоўнікі СМІ падвяргаюцца ціску, пераследуюцца і становяцца ахвярамі забойстваў.

Сярод краін з неспрыяльнай сітуацыяй названыя Егіпет, Кітай і Расея, якая заняла ў спісе 176-е месца разам з Эфіопіяй і Суданам.

Украіна апынулася на 139-м месцы, Азербайджан - на 183-м, Казахстан - на 187-м, Беларусь - на 193-м.

На першых месцах - Нідэрланды, Нарвегія і Швецыя.

Замыкаюць спіс Паўночная Карэя, Узбекістан і Туркменістан.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках