6 траўня 2024, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кернес прыйшоў у прытомнасць, але не можа гаварыць

3
Кернес прыйшоў у прытомнасць, але не можа гаварыць

Мэра Харкава адключылі ад апарата вентыляцыі лёгкіх.

Генадзь Кернес, на якога быў здзейснены замах ў панядзелак, 28 красавіка, прыйшоў у прытомнасць.

Пра гэта паведамляе выданне Вгороде.Харьков са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Ізраілі.

Паведамляецца, што мэра Харкава адключылі ад апарата вентыляцыі лёгкіх.

"Пакуль што ён не размаўляе, а стан яго застаецца стабільна цяжкім. Медыкі і сябры Кернеса, ведаючы яго фізічную форму, мяркуюць, што праз 3-4 месяцы ён ужо будзе ў шыхту. Зараз харкаўскі гарадскі галава знаходзіцца ў самай буйной клініцы на поўначы Ізраіля - Медыцынскім цэнтры Рамбам (Хайфа). Сюды яго перавезлі з прыватнай клінікі "Эліша". У бальніцы побач з ім знаходзіцца жонка Аксана Гайсінская, аховы няма", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама крыніца паведамляе, што печань у Кернеса не закранутая - пацярпелі лёгкае і наднырачнік. Людзі, якія адносяцца да блізкага атачэння мэра, упэўненыя - страляў снайпер і цэліўся ў сэрца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках