6 траўня 2024, панядзелак, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Расеі зноў палохае «Правым сектарам»

19
МЗС Расеі зноў палохае «Правым сектарам»

Расейская Федэрацыя абвясціла аб надзвычайнай занепакоенасці паведамленнямі, якія з'явіліся ў СМІ пра намер Кіева правесці штурмавую спецаперацыю ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні МЗС РФ.

"У Маскве вельмі занепакоеныя паведамленнямі, якія з'явіліся ў СМІ пра намер кіеўскага рэжыму правесці штурмавую спецаперацыю ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны, ды яшчэ з прыцягненнем атрадаў ультранацыяналістычнага Правага сектара. Такія безадказныя і агрэсіўныя дзеянні... здольныя прычыніцца да катастрафічных наступстваў", - адзначылі ў МЗС.

Антытэрарыстычную аперацыю на ўсходзе Украіны МЗС РФ называе карнымі захадамі супраць уласнага народа, якія будуць сведчыць аб няздольнасці кіеўскага кіраўніцтва выконваць узятыя ім абавязанні паводле жэнеўскай заявы: "Заклікаем Кіеў, а таксама ЗША і ЕЗ, якія падпісалі Жэнеўскія дамоўленасці не ўчыняць злачынных памылак, цвяроза ацаніць ўвесь цяжар магчымых наступстваў за выкарыстанне сілы супраць украінскага народа".

Нагадаем, цяпер ва Украіне праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя пры ўдзеле Узброеных Сіл. Са слоў намесніка сакратара РНБА Вікторыі Сюмар, цяпер праводзіцца другі этап АТА.

Правядзенне АТА ў Данбасе пакуль не дало пазітыўных вынікаў. Так, у Данецкай вобласці сепаратысты кантралююць не менш чым 15 адміністрацыйных будынкаў, сярод якіх Данецкая АДА, сем мэрый, чатыры гараддзелы міліцыі і тры ўправы СБУ.

Актывізаваліся сепаратысты ў Луганскай вобласці, якія ўзялі штурмам будынак галоўнай абласной пракуратуры і будынак абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Таксама сепаратысты спрабавалі штурмаваць будынак абласной управы МУС.

В.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў баіцца, што сепаратысты паспрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў Харкаўскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай, Адэскай, Мікалаеўскай, Запарожскай абласцях.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках