6 траўня 2024, панядзелак, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майкл Атэнбора: Вялікабрытанія не павінна ігнараваць жорсткі рэжым у Беларусі

Майкл Атэнбора: Вялікабрытанія не павінна ігнараваць жорсткі рэжым у Беларусі

Майкл Атэнбора, адзін з вядучых тэатральных рэжысёраў Вялікабрытаніі, заклікаў прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана, каб той супрацьстаяў злоўжыванням у галіне правоў чалавека ў Беларусі.

У размове з брытанскім выданнем The Guardian Майкл Атэнбора сказаў, што Кэмеран павінен выказаць салідарнасць з Беларускім Свабодным Тэатрам, які вымушаны сёння працаваць у эміграцыі ў Лондане, і не павінен ігнараваць жорсткі рэжым у Беларусі, які арыштоўвае людзей нават за ўдзел у тэатральных спектаклях.

Майкл Атэнбора, які кіраваў тэатрам «Аlmeida» ў Лондане да мінулага года, надоечы наведаў Беларусь як турыст, каб папрацаваць тыдзень з акторамі Свабоднага тэатра. Ён распавёў брытанскай газеце, што акторы праводзілі свае рэпетыцыі ў гаражы чалавека, якому ўлады за гэта пагражалі знесці ўвесь дом, паведамляе «Радыё Свабода».

«Гэта амаль немагчыма зразумець. Яны з уласнай волі ідуць на такую рызыку. Гэта не можа не здзіўляць», - адзначыў Атэнбора ў працы актораў Свабоднага тэатра ў Беларусі.

Тым часам група актораў Свабоднага тэатра, згуртаваная вакол Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды ў Лондане, прадаўжае паспяховую дзейнасць на сцэнах у Вялікабрытаніі і на Захадзе агулам. Як паведамляецца, Беларускі свабодны тэатр, у супрацоўніцтве з лонданскім тэатрам «Young Vic», выступіць з пастаноўкай «Red Forest» («Чырвоны лес») на міжнародным тэатральным фестывалі «LIFT 2014», які адбудзецца ў Лондане 12 чэрвеня-5 ліпеня.

Фота: photobucket.com

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках